Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/404

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

напаўняе першага, на каго натрапіў, сілай падзей і робіць з усіх кідальныя снарады.

Паўстанні афарбаваны чырвонай фарбай, але гэта не адбірае ў іх блеску, характэрнага для Парыжа. Велікадушша, бурная весялосць, моладзь, якая дэманструе, што смеласць можа спалучацца з разважлівасцю, бястрэпетнасць нацыянальнай гвардыі, крэпасці, збудаваныя хлапчукамі, бівуакі ў крамах, пагарда да смерці з боку прахожых — усё гэта характэрныя рысы. Байцы адрозніваюцца па ўзросту, астаючыся адной і той-жа расай. У дваццаць год яны паміраюць за ідэю, у сорак — за свае сем’і. Такім чынам, паўстанні, паказваючы цвёрдасць народу, дапамагаюць грамадзянскаму выхаванню яго.

Існуюць два роды народнага гневу: мяцеж і паўстанне. У першым выпадку ўдзельнікі робяць беззаконна; у другім праўда заўсёды на іх баку. У дэмакратычных дзяржавах часам здараецца, што адна частка народу прыгнятае другую. Тады народ паўстае і, з прычыны неабходнасці помсты за сваё права, можа дайсці да таго, што возьмецца за зброю. Ва ўсіх спрэчках, якія вынікаюць з абароны вярхоўнай улады калектыва, вайна цэлага супроць часткі з’яўляецца паўстаннем, а напад часткі на цэлае з’яўляецца мецяжом. Гледзячы па таму, хто займае Тюільры: кароль ці Канвент, і напад на Тюільры можа быць правільны або несправядлівы. Адна і тая ж пушка, будучы накіравана супроць натоўпу, дзейнічае беззаконна 10 жніўня[1] і правільна 14 вандэм’ера[2]. Са знадворнага боку ўсё гэта мае падабенства, але глыбіня справы розная: швейцары абараняюць фальш, Банапарт абараняе ісціну. Вуліца не можа разбурыць таго, што было зроблена для свабоды і для дзяржавы ўсеагульным галасаваннем.

З самага пачатку паўстанне зэяўляецца мецяжом, таксама як рака ўзнікае з патоку. Але ў натуральным ходзе рэчаў рака ўліваецца ў акіян і тады называецца рэволюцыяй. Але часам, збягаючы з гор, якія ўзвышаюцца над маральным гарызонтам, над справядлівасцю, мудрасцю, розумам і правам, несучы ў сабе самы чысты снег ідэалаў, пасля доўгіх падзенняў з уцёсу на ўцёс, пасля таго, як у яе празры-

  1. 10 жніўня 1792 г. — звяржэнне каралеўскай улады ў Францыі і ўстанаўленне Канвента.
  2. Вандэм’ер, гэта значыць вінны месяц, — так называлася ў каляндары Французскай рэспублікі пара з 22 верасня па 21 кастрычніка. Францўзскі рэволюцыйны дзеяч Фабр Д’Эглантын па загаду рэволюцыйнага ўрада перайменаваў увесь каляндар і даў месяцам назвы ў залежнасці ад часу года і сельскагаспадарчых работ. У ноч на 14 вандэм’ера адбылося паўстанне супроць Канвента. Банапарт, тады яшчэ рэволюцыйны генерал, падавіў гэтае паўстанне.