Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/292

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Тры дні таму назад палкоўнік захварэў успаленнем мазгоў. У пачатку хваробы, ахоплены дрэннымі прадчуваннямі, ён напісаў пану Жыльнарману, просячы яго прыслаць да яго сына. Хвароба развілася вельмі хутка. За гадзіну да прыезду Марыуса з ім зрабіўся моцны прыпадак. Ён ускочыў з пасцелі і закрычаў:

— Мой сын не едзе, я пайду да яго на спатканне!

Потым ён выбег з пакоя і паваліўся на падлогу ў зале. Ён быў мёртвы.

Паклікалі доктара і папа. І той і другі прышлм надта позна. Сын таксама спазніўся.

Пры цмяным мігценні свечкі на хударлявай і бледнай шчацэ палкоўніка блішчэла застылая сляза. Вочы патухлі, але слёзы не зніклі. Гэтую слязу выклікала спазненне сына.

Марыус углядаўся ў гэтага чалавека, якога ён бачыў у першы і апошні раз, у гэты паважны і мужны твар, у гэтыя адплюшчаныя мярцвяныя вочы, сівыя валасы і гэтыя дужыя члены, там і сям пасечаныя шабельнымі ўдарамі, сярод якіх, як чырвоныя зоркі, былі відаць сляды куль.

Ён узіраўся ў гэты вялізны шрам, які наклаў пячаць гераізма на гэты твар. Ён думаў, што чалавек гэты — яго бацька, што бацька памёр цяпер, але, тым не менш, застаўся, як і раней, абыякавы.

Смутак, які ён перажываў, ён адчуў-бы пры выглядзе кожнага іншага чалавека, які ляжаў-бы перад ім мёртвым.

Самы глыбокі сум прыкметны быў ва ўсім пакоі: служанка ціха рыдала ў кутку пакоя; поп маліўся, і чуваць было, як ён таксача плакаў, урач зрэдку выціраў вочы.

Доктар, поп і служанка скрозь рыданні глядзелі на Марыуса і не казалі ні слова. Ён здаваўся паміж іх зусім чужым. Марыус, амаль спакойны, адчуваў, што яму сорамна і непрыемна ў гэтым становішчы. Ён трымаў у руках капялюш і знарок упусціў яго, каб акружаючыя падумалі, што гора адняло ў яго сілы.

У той-жа час ёй адчуваў нібы дакоры сумлення, робячы такім чынам. Але хіба ён вінаваты быў у гэтым? Ён проста не любіў свайго бацьку.

Палкоўнік нічога не пакінуў. Ад продажу абсталявання ледзь выручылі на пахаванне.

Служанка знайшла кавалачак паперы, які перадала Марыусу. На ім рукою палкоўніка напісана было наступнае:

"Сыну майму запомніць: імператар узнагарадзіў мяне баронскім тытулам на полі бітвы пры Ватэрлоа. Рэстаўрацыя пазбавіла мяне гэтага звання, за якое я заплаціў сваёю крывёю. Спадзяюся, сын мой зверне яго сабе і будзе