Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/276

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ныя, безумоўна, тым, што перамога далася ім так лёгка. Праследванне было жахлівае. Блюхер аддаў загад знішчыць усіх. Роге даў сумны прыклад, прыгразіўшы смерцю кожнаму французскаму грэнадзёру, які прывядзе яму прускага палоннага. Блюхер пераўзышоў Раге. Гвардзейскі генерал Дзюгем, прыціснуты да варот Жэмапскай гасцініцы, аддаў сваю шпагу гусару; апошні ўзяў яе і забіў палоннага. Перамога скончылася забойствам пераможаных. У якасці гісторыка мы павінны асудзіць гэта: стары Блюхер абняславіў сябе. Гэтае зверства завяршыла бедства. Беглякі ў роспачы мінулі Жэмап, Катр-Бра, Гослі, Фран, Шарльруа, Туін і спыніліся толькі на граніцы. Увы, хто-ж уцякаў такім чынам? Вялікая армія.

З надыходам ночы ў полі, недалёка ад Жэмапа, Бернар і Бертран злавілі за палу сурдута і спынілі панурага, задуменнага, пахмурага чалавека. Падхоплены патокам беглякоў, ён злез з каня, надзеў на руку вуздзечку і з блукаючым позіркам вяртаўся да Ватэрлоа. Гэта быў Напалеон, які ўсё яшчэ імкнуўся ісці наперад. Вялікі лунатык гэтага знікшага сну.

ХІ

{Цэнтар|АПОШНЯЕ КАРЭ|памер=120%}}

Некалькі карэ гвардыі, нерухомыя ў агульным патоку бегства, падобна да скал сярод бушуючага мора, трымаліся да ночы. Настала ноч, а з ёй смёрць. Без ніякага хістання чакалі яны гэтай падвойнай цемры і далі ёй ахутаць сябе. Кожны полк, аддзелены ад іншых і не маючы больш сувязі з зусім разбітай арміяй, паміраў адзінока. Для гэтай апошняй справы адны размясціліся на ўзвышшах Расома, а другія на раўніне Мон-сен-Жан. Там, пакінутыя пераможаныя, грозныя, гэтыя пахмурыя карэ змагаліся са страшнай смерцю. У іх паміралі: Ульм[1], Ваграм[2], Іена[3] і Фрыдланд[4].

На змярканні, каля дзевяці гадзін вечара, ля падэшвы плато Мон-сен-Жан аставалася толькі адно карэ. У гэтай

  1. Ульм — горад на Дунаі, у каралеўстве Вюртэмбергскім. Увосень 1805 г. французскія войскі разбілі пад Ульмам аўстрыйскага генерала Мака.
  2. Ваграм — сяло ў 20 кілометрах ад Вены, на левым беразе Дуная. У ліпені 1809 г. Напалеон, які размясціўся з арміяй на дунайскім востраве Лабо, разбіў аўстрыйскія войскі пад Ваграмам.
  3. Іена — горад у герцагстве Саксен-Веймарскім. У кастрычніку 1806 г. пад сценамі Іены адбылася крывавая бітва паміж прускімі войскамі і Напалеонам. Перамога была за Напалеонам.
  4. Фрыдланд — горад усходняй Прусіі. У 1807 г. Напалеон разбіў пад Фрыдландам прускія і намедкія войскі.