Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/249

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЧАСТКА ДРУГАЯ


I

МАРЫУС

На вуліцы Бушэра ёсць яшчэ да гэтага часу некалькі старажылаў, якія памятаюць пражываўшага там калісьці пана Жыльнармана. У 1831 годзе яму пераваліла за дзевяноста год, але ён быў бадзёры — жывы і вясёлы, сапраўдны тып чалавека мінулага стагоддзя. Трымаўся ён прама, быў высокі ростам, здаровы і захаваў усе свае зубы. Акуляры ён адзяваў толькі тады, калі браўся за чытанне. Ён жыў ва ўласным доме з дачкою, старой дзяўчынай, якой было год каля пяцідзесяці, але з якой ён абыходзіўся так, быццам ёй усё яшчэ было дзесяць год. Ён быў жанаты два разы. Абедзве жонкі памерлі, і ад кожнай асталося ў яго па дачцы. Старэйшая, з якой ён дажываў свае дні, і малодшая якая была замужам за адным з напалеонаўскіх афіцэраў і памерла, пакінуўшы маленькага сына. Стары Жыльнарман, які ненавідзеў Банапарта, лічыў замужжа сваёй дачкі ганьбой для сваёй сям'і і да канца яе жыцця не бачыўся з ёю. Калі-ж яна памерла, ён вытрабаваў хлопчыка ад „луарскага разбойніка“, як ён называў свайго зяця, і хлопчык зажыў між гэтым старым і старой дзяўчынай.

У той-жа самы час у маленькім гарадку Верноне жыў чалавек, які на першы погляд здаваўся старым у скураной шапцы на галаве, у штанах і куртцы з тоўстага шэрага сукна, з ордэнскай істужкай у пятліцы. Твар яго амаль пачарнеў ад сонца, а чэрап быў пакрыты белымі, як снег, валасамі. Ад самага ілба праз усю шчаку ішоў глыбокі рубец.

Чалавек гэты, які састарэўся, як відаць, дачасова, заўсёды з рыдлёўкай і з вялізным садовым нажом капаўся ў сваім садзе, поўным раскошных араматных кветак, вядомых