Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/248

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Цяпер Казета смяялася. Нават твар яе змяніўся. З яго знікла панурасць. Смех — гэта сонца: ён зганяе зіму з чалавечага твара.

Душа Жана Вальжана напоўнілася спакоем і шчасцем.

Часта на змроку яго можна было бачыць на каленях сярод алеі, якая вяла да капліцы: ён маліўся. Усё, што акружала яго: гэта ціхі сад, гэтыя араматныя кветкі, гэтыя дзеці, якія весела гулялі пад праменнямі сонца, гэтыя строгія і спакойныя жанчыны, маўклівы манастыр — усё гэта паволі завалодвала ім і падпарадкоўвала сваёй уладзе.

І сэрца яго раставала ад удзячнасці, і ён любіў усё мацней і мацней.

Некалькі год прайшлі такім чынам. Казета падрастала.