Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Паміраючы не падазраваў, якое ўражанне рабіла яго гаворка на душу епіскапа, але ў свяцейшага Б‘енвеню заставаўся яшчэ адзін, апошні, самы моцны ловад.

— Прагрэс павінен верыць у бога. Дабро не можа мець няверуючых слуг. Бязбожнік—кепскі кіраўнік наролу.

Стары прадстаўнік народу нічога не адказваў. Ён уздрыгануўся. Застылая на вачах сляза затуманіла яго позірк. Сляза паволі скацілася па пасінелым твары, углядаючыся ў далечыню, ён сказаў нібы пра сябе:

— О ты, о ідэал! Ты адзін існуеш!

Епіскапа ахапіла нейкае незразумелае хваляванне.

Праз некаторы час стары, паказаўшы пальцам на неба, сказаў:

— Бясконцае існуе. Яно там. Калі-б бясконцае не мела свайго „я“, то я быў-бы яго мяжою. Значыць, яно існуе і мае сваё „я“. Гэта „я“ бясконцага і ёсць бог.

Паміраючы голасна і ў экстазе вымавіў гэтыя апошнія словы, нібы перад ім стаяла здань.

Гэтае напружанне падарвала яго апошнія сілы: за некалькі хвілін ён пражыў тыя нямногія, астатнія, як ён гаварыў раней, гадзіны. Надыходзіла апошняя мінута. Епіскап зразумеў гэта: ён-жа прышоў сюды, як поп. Хвалюючыся ўзяў ён старую, маршчыністую і пахаладзелую руку, паглядзеў на заплюшчаныя вочы і нахіліўся да паміраючага,

— Прышла часіна, належачая богу. Было-б шкада, каб мы спаткаліся дарэмна.

Паміраючы расплюшчыў вочы. Твар яго быў сур‘ёзны і ўжо нібы зацягнуты ценем.

— Грамадзянін епіскап,—сказаў ён паволі,—я правёў жыццё ў размышленні, у вывучэнні навук і ў сузіранні. Мне было шэсцьдзесят год, калі бацькаўшчына заклікала мяне і загадала мне прыняць удзел у яе справах. Я паслухаўся. Сустракаючы злоўжыванні, я змагаўся з імі. Сустракаючы тыранію, я разбураў яе. Былі правы і прынцыпы, якія я паважаў і прапаведваў. Тэрыторыя была захоплена—я абараняў яе. Францыя была ў небяспецы—я падстаўляў свае грудзі. Я не быў багаты- зараз я жабрак. Я быў адным з уладароў дзяржавы, паграбы яе ламаліся ад скарбаў, так што прышлося рассунуць сцены,—так многа было срэбра і золата, а я абедаў за дваццаць два су па вуліцы Арбр-Сек. Я падтрымліваў прыгнечаных і палягчаў пакуты. Я заўсёды накіроўваў чалавецтва па шляху да святла. Часамі дзеля прагрэса я бываў магчыма, жорсткі, але выпадкамі дапамагаў і сваім праціўнікам—вашым прыяцелям. Існуе ў Петэгеме, у Фландрыі, дзе раней была летняя рэзідэнцыя Мера-