Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Епіскап адчуў некаторую збянтэжанасць, але не паказаў гэтага.

— Суддзя гаворыць у імя справядлівасці, поп—у імя жаласці,—заўважыў ён.—Вось гэта і ёсць вышэйшая справядлівасць. Грамавы ўдар не павінен памыляцца.

І, уважліва паглядзеўшы на Ж., ён дадаў:

— А Людовік XVII?

— Людовік XVII?.. Каго вы аплакваеце?—запытаў Ж., кранаючыся рукі епіскапа.—Нявіннае дзіця?.. Тады і я буду плакаць з вамі. Але калі вы аплакваеце сына Людовіка XVI, то гэта яшчэ патрабуе размышлення. Мне не менш шкада брата Картуша[1], невядомага дзіцяці, які быў павешан толькі за тое, што ён быў братам Картуша. Паўтараю, не менш шкада, чым маленькага ўнука Людовіка XV нявіннага хлопчыка, пасаджанага ў Тампль, у турму, толькі за тое, што ён меў няшчасце быць унукам Людовіка XV.

— Мне не падабаецца,—сказаў епіскап,—збліжэнне гэтых імён.

— Картуша і Людовіка XVII?

Абодва змоўклі. Епіскап шкадаваў, чаму прышоў сюды, але разам з тым ён адчуваў нейкае асаблівае хваляванне.

— Ах, ваша прападоб‘е, вы не любіце грубай праўды!—зноў пачаў Ж.—А між тым, судар, прастата сама сабой—лепшая ўкраса, яна царственна і таксама велічна ў лахманах, як і ў гербавых ліліях.

— Ваша праўда,—заўважыў упоўголаса епіскап.

— Я патрабую,—казаў далей Ж.—Вы мне ўпамянулі пра Людовіка XVII. Пастараемся зразумець адзін аднаго. Ці будзеце вы разам са мною плакаць аб няшчасных, пакутніках, аб усіх загінуўшых дзецях, якія знаходзяцца ўнізе, як і аб тых, якія наверсе? Я згодзен. Але тады патрэбна ўзяць час раней за 1793 г. Я гатовы плакаць з вамі аб дзецях моцных гэтага свету, калі вы будзеце плакаць са мной аб дзецях з народу!

— Я аплакваю ўсіх,—адказаў епіскап.

Абодва змоўклі. Ж. першы парушыў маўчанне; прыпадняўшыся на локцях, ён уважліва глядзеў на епіскапа і пачаў парывіста:

— Так, судар, народ даўно пакутуе. Я вас не ведаю. З таго часу, як я жыву тут адзін за гэтай агарожай, не выходзячы нікуды, нікога не бачачы, апрача гэтага хлопчыка, які мне прыслугоўвае, ваша імя даходзіла і да мяне;

  1. Картуш—вядомы парыжскі разбойнік пачатку XVIII ст., пасля пакараны смерцю.