Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Другая заметка ў „Journal de Paris“ паведамляла:

„Былы катаржнік, пасля вызвалены, па імю Жан Вальжан, стаў нядаўна перад судом пры акалічнасцях, вартых увагі. Гэтаму злодзею ўдалося ашукаць пільнасць паліцыі, ён змяніў імя і дабіўся таго, што яго нават выбралі мэрам у адным з маленькіх паўночных гарадкоў. У гэтым гарадку ён заснаваў даволі шырокі гандаль, але, нарэшце, быў выкрыты і арыштаваны дзякуючы дзейнасці мясцовых улад. У яго была хаўрусніца, адна распусная жанчына, якая памерла ў тую хвіліну, як яго схапілі. Гэты прайдзісвет, які мае незвычайную фізічную сілу, паспеў, аднак, уцячы з-пад арышту, але праз дні тры ці чатыры быў злоўлены ў Парыжы ў тую хвіліну, як садзіўся ў дыліжанс, які адпраўляўся ў Манфермейль. Кажуць, што за гэтыя некалькі дзён волі ён паспеў узяць у парыжскіх банкіраў значную суму ў шэсцьсот ці семсот тысяч франкаў, якія мяркуючы па абвінаваўчаму акту, ён кудысьці схаваў, і іх нельга было нідзе знайсці. Як-бы там ні было, Жан Вальжан быў абвінавачаны і прыгавораны да кары смерцю. Злачынец адмовіўся прасіць аб памілаванні. Кароль па бязмежнай сваёй літасці, змякчыў прыгавор, замяніўшы кару смерцю пажыццёвай катаргай. Жан Вальжан быў адразу-ж накіраваны ў Тулон.“

Такім чынам, Жана Вальжана схапілі.

На катарзе ён змяніў нумар. Ён пачаў называцца № 9430.

Дададзім, дарэчы, каб больш да гэтага не вяртацца, што разам з панам Мадленам знік і росквіт горада М. Усё, што ён прадбачыў у тую страшную ноч ліхарадкавых размышленняў, здзейснілася на самай справе; не стала яго — не стала душы. Пасля яго пачалося поўнае падзенне ўсяго. Узнікла завіслівае саперніцтва. Абшырныя майстэрні пана Мадлена былі закрыты, будынкі мала-па-малу канчаткова разбурыліся, рабочыя рассеяліся. Некаторыя пакінулі краіну, іншыя — рамяство. Замест таго, каб расшырацца, справа ўсё больш і больш драбнела. Замест таго, каб ісці на агульную карысць, усё ішло на нажыву. Цэнтр знік. Усюды з‘явіліся прагнасць і канкурэнцыя. Пан Мадлен распараджаўся і кіраваў усім. Знік ён, і кожны пацягнуў у свой бок. Дух барацьбы замяніў дух агульнага добрабыту, непрыязнь — дружаснасць, нянавісць — добразычлівасць. Ніці, звязаныя панам Мадленам, парваліся і зблыталіся. Тавар зрабіўся шмат горшы, давер'е да фабрыкі было загублена,