Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рыбу або дзічыну. Кажны госць з‘яўляўся повадам для сытнай вячэры. Епіскап пазваляў гэтую раскошу. У звычайны-ж час уся трапеза складалася з адваранай у вадзе гародніны і супу з алеем.

Пасля вячэры епіскап з поўгадзіны гутарыў са сваёй сястрой і пані Маглуар, потым ішоў у свой пакой і пачынаў пісаць або чытаць, робячы алоўкам адзнакі на палях кнігі. Гадзін каля дзевяці абедзве жанчыны ішлі да сябе на другі паверх, і епіскап аставаўся да раніцы адзін на ніжнім паверсе.

Неабходна даць падрабязнае паняцце аб жыцці свяцейшага епіскапа ў Дыні.

IV

ДОМ ЕПІСКАПА МІРЫЕЛЯ

Дом, у якім жыў прападобны Б‘енвеню, быў двухпавярховы. На кожным паверху было па тры пакоі. На верхнім быў чардак. За домам быў маленькі садзік. Абедзве жанчыны жылі на версе, епіскап—унізе. Дзверы першага пакоя адчыняліся проста на вуліцу. Пакой быў за сталовую. Другі пакой быў за спальню, трэці—за малельню. Каб выйсці з гэтай малельні, трэба было прайсці праз першыя два пакоі; у глыбіні яе стаяла пасцель для гасцей, якія часам аставаліся начаваць у епіскапа.

Ранейшая бальнічная аптэка была ператворана ў кухню і ў кладоўку. У садзе з ранейшай кухні зрабілі хлеў, дзе змяшчаліся дзве каровы епіскапа. Якая-б не была колькасць атрымліваемага ад іх малака, палова заўсёды адсылалася хворым у шпіталь.

— Я плачу сваю дзесяціну[1],—казаў епіскап.

Яго пакой быў даволі вялікі і ў халодную пару яго цяжка было нагрэць. Мэбліроўка ўсіх пакояў была вельмі простая і складалася з белых драўляных сталоў і з чатырох саламяных крэслаў. У сталовай, паміж іншым, стаяў буфет, афарбаваны ў ружовую фарбу.

У малельні стаялі толькі два саламяныя крэслы з высокімі спінкамі, для малітвы. Калі здаралася, што раптам схадзіліся чалавек сем ці восем, то нехапала крэслаў, і тады з усяго дома збіралася мэбля, якая магла служыць

  1. Дзесяціна. — Тут гаворыцца пра дзесятую частку даходаў, якія павінны былі ісці на карысць царквы. Фактычна дзесяцінай называлася ўсякае адлічэнне ад даходаў манастыроў і епархій на карысць рымскай царквы.