якую сяньня маем з гэных досьледаў псыхотэхнікі, паказывае, што поклік собскі да нейкае прафэсыі, калі на абаснаваньне гэнага покліку ня дзеялі ніякія мамэнты, як скажам імкненьне зарабляць больш грошаў і г. д., што вось гэны поклік і спасьцярогі псыхотэхнічныя амаль не цалком пацьвярджаюцца.
Прафэсыянальная праца — тэрыторыя дзейнасьці іншае галіны гыгіены, мяноўна гыгіены прафэсыянальнае. Паасобныя галіны гыгіены стульна з сабою спалучаныя а гыгіена псыхічная быццам тая пуцяводная зорка, лінія генеральная. У паасобных мамэнтах, у канкрэтных умовах праяўляюцца канкрэтныя вымогі аднае галіны гыгіены. І бязумоўна, гыгіена псыхічная, ейныя патрэбы будуць здаволены, калі з гыгіенаю працы будзе ўсё ў парадку. Сяньня мы зьяўляемся жывымі сьведкамі вялізарных зрухаў, пераменаў у плошчы працы. Штораз расьце вялікшая спэцыялізацыя, быццам неабходнасьць эканамічная. Кажу „быццам“ дзеля таго, што ёсьць такія „ўтапістыя“ эканамісты, якія кажуць, што якга адзінаю магчымасьцю далейшага жыцьця нармальнага — гэта парваць з тым агульным тонам, накінутым нам капіталістычнаю формаю, з тым аснаўным тонам, дзе ўсё мераецца колькасьцю зыску. Адзіным выхадам кажуць гэныя ўтопістыя — гэта вярнуцца да больш простага жыцьця. Не вырашаючы аканчальна гэнага пытаньня, трэба сказаць што ёсьць бязумоўна ў сяньняшняй цывілізацыі процінатуральны нахіл да мэханізацыі чалавека. Усё менш і менш бачым і чуем чалавека за варштатам, за сталом. Нумар, колькасьць пазыцыяў засланяе нам зусім вобраз чалавека канкрэтнага.
Ці гэта неабходнасьць гістарычная? Магчыма. Дасюлешнія нашыя ведамасьці аб чалавеку, знаёмства ягонае душы, прымушаюць сумлявацца, каб гэная надыходзячая пара новая здаволіла самае важнае, натуральнае імкненьне адзінкі быць шчасьлівым. Вось у гэным месцы роля і значэньне гыгіены псыхічнае вырастаюць асабліва высока. Яна скажа свой рашучы голас, як наладзіць арганізацыю працы, каб яна не зрабілася працаю прыганятага ды нат’ яшчэ горшаю. Прыганяты незалежна ад рэзультатаў працы бачыў на сабе і жыў інтэнсыўна тою роскашу, якая ляжыць у самым выконываньні працы, дзе можна знайсьці нейкую цэласьць. Нашая ці будучая цывілізацыя пагражае адабраць і гэную індывідуальную роскаш.
Магчыма, закіне нехта, што разважаньне гэтае памылковае дзякуючы індывідуалістычнай ахварбоўцы, што да працы трэба ўмець знайсьці падыход калектыўны, масавы, Магчыма, што яно так, я кажу толькі аб сяньняшняй рэчаіснасьці. Бязумоўна і тутака можна было-б аддзяліць жыцьцё прафэсыянальнае ад асабістага, зьдзейсьненьне такога падзелу пры нашых умовах эканамічных здаецца зусім немагчымае.
Цікавую спробу наладжаньня адносінаў у плошчы вымогаў гыгіены псыхічнае наглядаем у Саветах. Вельмі там папулярны