Перайсці да зместу

Старонка:Гыгіена псыхічная, як праблема аснаўных адносінаў да жыцьця (1937).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жасьці, яна прыпынішчам ад суму, зьнеахвочаньня. Адно толькі, трэба, каб праца ня была прыметаю прыніжанасьці, каб яна была крыніцаю бадзёрасьці. У такіх адносінах да працы — жарало сапраўды дэмакратычнага ўзгадаваньня.

У школе іншыя мамэнты спагадаюць разьвіцьцю прынцыпу дэмакратызму. Дзіця мае прыродны нахіл шукаць прыязьні ў сяброў, незалежна ад іхняга роду, знатнасьці бацькоў і г. д. Ня трэба толькі спыняць і замінаць у гэным кірунку. Школа адначасна будзе паказальнікам мэтазгоднасьці нашых мяркаваньняў узгадаваўчых. Бачым, ці дзіця ідзе ахвотна да школы і адначасна вяртаецца радасна да хаты. Наглядаем, ці вочы ягоныя штораз шырэй адчыняюцца пазіраючы на сьвет, на ўсе праявы жыцьця, і падтрымліваем яго, калі бачым, што добра, ці зноў наадварот — папраўляем, памагаем ісьці далей. У школе дзіця больш ярка, чымся дагэтуль, бачыць іншы сьвет, бачыць ягоную складанасьць, вучыцца мець гатовыя формы рэакцыі на ўсе вонкавыя зьявішчы.

Вельмі важную і небясьпечную пару дасьпяваньня мінаюць дзеці, узгадаваньне якіх ішло беспамыльнаю дарогаю, бяз ніякіх асаблівых раструсак, і вось бачым перад сабою ўжо амаль не гатовага зусім чалавека, які кончыўшы навукі школьныя бярэцца да практычнага жыцьця ў нейкай прафэсыі. Выбар прафэсыі з гледзішча гыгіены псыхічнае бязумоўна вельмі важная праблема. Трэба помніць, што дзіця добра ўзгадаванае, дзіця непапсаванае, якое не аглядаецца на карысьць будучае свае працы, дзіця шчырае да свайго асяродзішча, выбярэ дарогу найбліжэйшую сваім нахілам. Гэная-ж дарога будзе адначасна найбольш карыснаю і грамадзянству, сябром якога зьяўляецца новы чалавек.

Ніколі нельга накідываць, што бацьком, апякуном здаецца найбольш карысным і важным. Бязумоўна, трэба праявіць сваё зацікаўленьне, трэба памагчы шукаць найлепшага шляху, толькі ня трэба разумець, што можна накінуць сваю волю, свае пагляды пры выбары прафэсыі. І якга нашы ранейшыя суадносіны з дзяцьмі, давер, пашана і адначасна прасьціня адносінаў аблягчаць выбар і пастанова будзе зроблена. Найчасьцей само жыцьцё дае даволі абмяжаваныя формы дзеля выбару. Скажам, дзіця земляроба найчасьцей астанецца пры зямлі, сын фаховага чалавека астаецца найчасьцей пры прафэсыі бацькі. Умовы жыцьця вялікага места больш складаныя, аднак і там заўсёды трэба помніць на адно, што ўсюды чалавек можа быць шчасьлівым, а шчасьце ў першую чаргу ў працы, якую мы любім.

Кожная прафэсыя мае сваіх характэрных прадстаўнікоў. Вядомы, скажам, тып настаўніка, афіцэра, тып судзьдзі. Тое самае наглядаецца і паміж працаўнікамі фізычнымі. Адчасьці гэта сьледамкі працы, адчасьці нахіл да дадзенае прафэсыі, свомы і прыродны чалавеку. Датарнаваньне псыхотэхнікі сучаснае да промыслу, да выбару катэгорыі высокае асьветы і практыка,