ўсіх. Дык трэба змагацца з дзіцячым эгоізмам ад першых дзён, ці калі гэны эгоізм праяўляецца ў нахіле дзіцяці ўзяць матку выключна для сябе, ці калі яно хапае для сябе ўсё, на што глянуць ягоныя вочы. Колькі мы маглі-б выкінуць шурпатасьцяў у характары адзінкі, як мы маглі-б аблягчыць ёй шлях у будучым жыцьці, калі-б узгадаваньнем выкаранілі проціграмадзкія нахілы.
Хаця галіна сэксуальнага жыцьця належыць да асобнага аддзелу гыгіены сэксуальнае, аднак зьвярну і тутака ўвагу, што нельга прайсьці моўчкі і над гэным зьявішчам у дзяцей. Умела правясьці малога чалавека скрозь гэнае складанае пытаньне — адна з аснаўных вымогаў гыгіены псыхічнае. Справа ў тым, каб ніводнае із зьявішчаў, на якое глядзіць вока дзіцяці, ня было жаралом канфліктаў, калі ня зараз, дык у пазьнейшым веку
Вядома, што дзеці неаднолькавыя. Кожнае прынясло з сабою суму нахілаў, свомасьцяў па доўгай лініі прадзедаў. Можна было-б падзяліць дзяцей збольшага на два тыпы — дзяцей вясёлых, жывых, якія лёгка ўмеюць знайсьці кантакт з асяродзішчам, з нахілам да правадырства. Такія дзеці лягчэйшыя да ўзгадаваньня. Маглі-б мы сказаць аб іх, што гэта кандыдаты на шчасьлівых. Інакш з другім тыпам дзяцей, з тымі, што маюць нахіл зачыняцца ў сабе, якія ня выказываюць усяго, што ў іх на душы. Гэныя вось, маўляў тыя далікатныя краскі, патрабуюць асаблівае зважнасьці ў адносінах да сябе. Трэба глядзець, каб іх не напалохаць, каб ня выклікаць настрою, што яны горшыя за іншых, што яны менш вартасныя. Ёсьць цэлая вялікая школа псыхолёгічная, паводле якое большая частка хворых праяваў у жыцьці дарослае адзінкі залежыць ад няўмелага ўзгадаваньня. Няўмелае ўзгадаваньне, адчасьці на асноведзі прыроднага нахілу, пакінула пачуцьцё собскае ніжэйшасьці. Гэнае пачуцьцё замінае ў нармальным разьвіцьці адзінкі, пакідае па сабе настрой, што вядзе да канфліктаў з асяродзішчам.
Змаганьне з эгоізмам дзіцячым не азначае і не пахваляе суровасьці, наадварот — патрэба найбольш далікатнасьці, мяккасьці, толькі роўнае, станоўкае. З гадамі ўзгадаваньне дзіцяці будзе што-раз больш складаным. Ніколі аднак не забывацца, што малое дзіця — гэта адзінка, і адносіны да яе хай будуць такія, як да кожнае дарослае асобы, з тою розьніцаю, што йнакш паясьняем сваё мы ў адносінах да іх становішча.
Школа накідае новыя праблемы ў датарнаваньні вымогаў псыхічнае гыгіены. Зьяўляецца тутака новы дзейнік працы, якая раней была хутчэй гульнёю, а цяпер будзе стульна злучанаю з адзінкаю — сяброўкаю да апошніх ейных дзён. Бацькі ў першую чаргу пракладываюць шлях далейшых адносінаў да працы. Задачаю іх будзе навучыць дзіця, што праца — гэта ня толькі неабходнасьць, што гэта адначасна варунак да пачуцьця собскае самацэннасьці. Кожная праца падымае на вышэйшую ступень чалавека. Праца — адзін з найлепшых лекаў на шмат якія няду-