Перайсці да зместу

Старонка:Гыгіена псыхічная, як праблема аснаўных адносінаў да жыцьця (1937).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нага разьвіцьця функцыяў псыхічных. Аднак здаволеньне гэных патрэбаў яшчэ ня будзе ўсім, чаго дамагаецца псыхічная гыгіена.

Жыцьцё адзінкі, жыцьцё вялікіх грамадаў чалавецкіх прадстаўляе адну працяжную лінію. Ніколі ня будзе так, што да сяньня скажам нехта жыве так, а ад заўтра кажа, што ён будзе жыць пановаму. Дзеля гэтага, пры мяркаваньнях гыгіены псыхічнае трэба нам зьвярнуцца да таго месца, дзе пачынаецца жыцьцё. Гыгіену псыхічную рэалізуем амаль што не са дня нараджэньня дзіцяці. Залежна ад веку, залежна ад сытуацыі агульнае, залежна ад плоці, ад прафэсыі вымогі са стараны гыгіены будуць іншыя, аснова заўсёды тая самая. Тая аснова, прынцып, зьмяшчаецца ў загадзе прыдбаць найбольшую колькасьць пазытыўных цэннасьцяў, адкідаць ад’емныя, значыцца прыдбаць шчасьця і сустрэнуць на сваём шляху найменш благога.

Загады гыгіены псыхічнае ў дзіцячым веку будуць аднолькавыя з вымогамі ўзгадаваньня. Усе дзейнікі, з якімі сустракаецца дзіцянё, пакідаюць на ём сьляды і яны даюць тую форму, паводле якое мы аканчальна ацэніваем чалавека. Шмат чаго найлепшае ўзгадаваньне ня зробіць. Малая адзінка зьяўляецца на сьвет з прыроджанымі свомасьцямі, якія мы завём канстытуцыяю цялеснаю і псыхічнаю. Нічога ня можам зрабіць на вонкавыя ўмовы геаграфічныя, кліматычныя, незалежныя ад нас умовы асяродзішча, умовы культуры агульнае. Дык калі шмат якія мамэнты ў будучага чалавека незалежныя ад сьвядомага дзеяньня ўзгадаваўцы, дык ня можам прайсьці моўчкі ў тых дзялянках, у якіх усё залежыць ад пакладзенае натугі бацькоў і ўзгацаваўцаў. Калі, скажам, дзіця пралетара і дзіця бацькоў клясы заможнае самым фактам прыналежнасьці да розных клясаў грамадзкіх маюць шмат свомасьцяў у пазьнейшым сваім жыцьці далёкіх ад сябе. Усётакі заўсёды можна знайсьці такую лінію, якая палягчыць у будучыне жыцьцё адзінцы.

Пуцяводнаю зоркаю хай будзе лёзунг „не пашкодзіць нашым узгадаваньнем дзецям“. Як ужо была вышэй гутарка, усё жывое імкнецца да пэўнае сумы шчасьця. Пры ўмовах грамадзкага жыцьця собскае імкненьне да шчасьця ня можа замінаць такому імкненьню другога чалавека, ці ўсіх людзей, як цэласьці. Дык трэба вучыць змалку, сапраўды ад першых дзён жыцьця, каб умець зрачыся дабра-шчасьця собскага, рэалізаванага на найкарацейшым шляху, калі гэта асабліва спалучана із шкодаю іншых. Агулам, не дацэніваецца, як сьлед, усё значэньне гэнае вымогі. Ня дарма Хрыстос абвесьціў жыдам а затым і пазьнейшаму культурнаму чалавецтву, як загад Бога: „любі бліжняга свайго, як сябе самога“. Гэта аснаўны закон і загад натуры і з ім ня можа разьмінуцца ніводзін акт арганізаванага грамадзянства, гэта жарало ладу, а нэгатыўна — жарало ўсякае крыўды іншага чалавека. Трэба нам уявіць, што ані багацьце, ані становішша не дае нам таго шчасьця, да якога ўсе мы імкнёмся. Вузкі эгоізм пхае нас да рэалізацыі шчасьця, ня гледзячы на ўсё і на