Перайсці да зместу

Старонка:Гыгіена псыхічная, як праблема аснаўных адносінаў да жыцьця (1937).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

эканамічная работніцтва ад фабрыкантаў доўга адкладала зьдзейсьненьне гэнага дамаганьня. Не асталося яно ўсётакі лятуценьнем і прыждаўшы часіну, калі ўся маса працоўная пачала разумець сваё абсалютнае тутака права, дык аканчальна работніцтва дастала тое, чаго дамагалася.

У плошчы гыгіены псыхічнае трэба перамагчы ня толькі заміны вонкавыя, трэба паладзіць і з тым, што замінае нам самым ад нашага характару, прывычак, забабонаў, гэных апошніх апранутых у вопратку „загадаў“, звычаяў таварыскіх, клясавых і г. д. Чад ці густая імгла абтуляе нас стульна і слова праўды, ды пачуцьцё здаровага мужыцкага розуму ня можа дабіцца да нашае сьвядомасьці. Дык як заўсёды кожную рэформу трэба пачынаць ад самога сябе і найбліжэйшага асяродзішча.

Вышэй гаворачы аб зьмесьце пайма гыгіены казаў я, што гэта навука ды адначасна практыка здароўя псыхічнага. Зусім на месцы будзе пытаньне: а што гэта такое здароўе псыхічнае, якія свомасьці чалавека здаровага?! Ці не хаваецца за гэнаю мянюшкаю нейкая штучка, якою можна забаўляцца, зьмест якое лішне малы, каб сур’ёзна чалавек мог захапіцца гэнаю ідэяю? Адказ навукова абаснаваны на пытаньне, што такое здароўе, — даволі складаны. Карыстаемся тутака агаворкаю папулярнаю, што здароўе там — дзе няма хваробы, і наадварот — хворым будзе той, хто нездаровы. Гэта не замінае нам, каб мы не разьбіраліся добра, аб чым мяркуем у адным пайме і другім. Прыродная лёгіка і розум ясна бачаць, ня ўмеючы ўсяго добра пераказаць словам. Здароўем завём тое, што не адыходзіць ад сярэдняе нормы. У гэнай галіне, як у шмат іншых, карыстаемся мэтодаю параўнавальнаю, так як у адносінах да хараства і г. д. Дык можна было-б запытацца, ці дапушчальна гаварыць аб здаровым псыхічна і яшчэ здаравейшым? І хаця на першы пагляд сядзіць тутака нейдзе парадокс, аднак калі толькі спамянем, што з паймом нормы стульна злучана паймо ці пачуцьцё таго, што філёзофы называюць дабром, калі зноў далей уявім, што чалавек жыве па тое, каб пражыць пэўную суму шчасьця, дык тады лягчэй паясьніць сабе, што нехта здаровы — значыцца ня чуе ў сабе націску ад’емных старон жыцьця, дык той самы чалавек яшчэ больш інтэнсыўна можа адчуваць хараство і дабро, можа быць больш шчасьлівым, а гэта ён зьдзейсьняе рзалізуючы вымогі гыгіены псыхічнае, адкідаючы ўсё, што замінае на гэным шляху ды адначасна павялічваючы ўсе скарбы, з якіх складаецца сапраўдны зьмест жыцьця. Бачым тады, што імкненьне гыгіены стульна спалучана з разьвіцьцём і паймом культуры духовае.

III

Бязумоўна, гыгіены псыхічнае немагчыма аддзяліць ад жыцьця цялеснага і ўсіх ягоных патрэбаў. Беспахібнае дзеяньне ўсіх органаў чалавека зьяўляецца фундамэнтам, крыніцаю гармоній-