ных людзей. Блага аднак рабіў-бы нехта, калі-б хацеў знайсьці тутака аргумэнт проці гыгіены. Паказывае гэта толькі адно на вялізарныя сілы арганізму. І якга найбольш такіх памылковых прысудаў наглядаем у плошчы жыцьця псыхічнага. Амаль што немагчыма бывае паясьніць, што няшчасьце ўсяго жыцьця, нездаволеньне, варожасьць да сябе і людзей, — усё гэта сьледамкі не такое, як трэба, гаспадаркі ў далікатнай і заблытанай галіне псыхічных праяваў.
II
Ня цікую аб тым, каб даць агульны рэцэпт на „шчасьлівае“ бясклопатнае жыцьцё, бяззакіднае са стараны вымогаў гыгіены псыхічнае. Хацеў-бы толькі прадставіць тыя аснаўныя лініі жыцьця псыхікі і чаму, дзякуючы нястачам на гэным фронце, можам лучыць у дысонанс натуральнае гармоніі току жыцьцёвага, свомага пачуваньню здароўя.
Нажаль хочучы гаварыць аб нейкім ідэале, трэба пачынаць з таго, што сапраўднасьць вельмі сумная і надта далёкая ад ідэалу. Што яшчэ горш — недахопы не заўсёды з нашае прычыны ды на’т магчымасьць іх выкінуць не на нашыя сілы. Гэта мяне ані крышку ня спыняе. Даўно тая эпоха за намі, калі грамадзка „нячыстым“ рахавалі чалавека, паказываючага хараство бяз сродкаў на тое, каб кожны глядач мог прыблізіцца да яго і надыхацца ім ці наглядзецца.
Дык скажам ужо адно, што грамадзянства агулам мала ведае аб законах гыгіены псыхічнае — найчасьцей не ягоная ў гэтым віна. Крыніцы такое ці іншае рэчаістасьці хаваюцца ў грамадзкім ладзе, у прыналежнасьці да тае ці іншае клясы грамадзкае, гэта адначасна рэзультат канкрэтнай школы, у якой моладзь не пачула аб гэтым і г. д. Яшчэ горш, што калі і ведаем аб шкоднасьці некаторых зьявішчаў і сытуацыяў, дык прычыны і жаролы іх — незалежныя ад нашае волі. Грамадзкія ўмовы прынукаюць жыць часта так і ня йнакш, хаця проці гэтага бунтуецца розум і пачуцьцё. Нашае імкненьне ў кірунку перамены данага скажам ладу можа выклікаць раструскі ў жыцьці прафэсыянальным, таварыскім, хатнім і г. д. Бязумоўна, факты падчоркнутыя толькі што вельмі сумныя, паказываюць яны на тое, што толькі найбольш шырокая сьвядомасьць і сьвядомае імкненьне найбольш шырокіх сфэраў зчасам прывядзе да ліквідацыі супярэчнасьцяў, найчасьцей ясна толькі спадумных а не сапраўдных, якія ёсьць быццам паміж сапраўднасьцю ды ідэалам. Прыпомню тутака на адзін факт, даволі блізкі да зьместу нашых разважаньняў, а мяноўна — імкненьне працоўных масаў да васьмі гадзіннага рабочага дня працы. Дамаганьне вельмі правільнае, ды здаецца кожны чалавек павінен яго прыняць бяз нічога. Ня трэба забывацца, што была заміна ўсётакі і то не абыякая — кляса капіталістых ды іхнія інтарэсы. Залежнасьць