іншаю праяваю і формаю мастацтва, ня ножны будзе належаць да хору, ці скакаць на некалькі мэтраў угару. Хачу сказаць толькі тое, што нельга абмяжавацца да вузенькае галіны зацікаўленьняў, інакш хутка пачнём душыцца.
IV
Вышэйсказанае тарнавалася да паасобнага чалевека. Сяньня ня можам астаючыся ў гэнай плошчы пакінуць на старане праяваў жыцьця грамадзкага. Сяньня немагчыма аддзяліць чалавека ад улоньня грамады, у якой ён жыве. Дык гыгіена псыхічная ідзе за работнікам у фабрыку, за ўсімі працаўнікамі ў канторы, усякія іншыя публічныя ўстановы. У гэных масавых установах трэба ў першую чаргу наладзіць патрэбныя ўмовы гыгіенічныя. Нажаль трэба сказаць, што сапраўднасьць вельмі далёкая ад ідэалу. Ды што казаць аб нейкіх ідэалах, калі сяньня перажываем пару эканамічных непарадкаў, якую мы завем крызысам, а ў гэным крызысе вялізарныя арміі безработных стаяць і чакаюць працы абыякое, каб мець толькі кусок хлеба; ніхто з іх ня будзе дамагацца ніякае гыгіены, калі-б нат’ і ведаў ды разумеў вымогі гыгіены псыхічнае. Ды нат тыя, што маюць забясьпечаны кусок хлеба на сяньня і на заўтра, — ці яны сапраўды свабодныя ў сваіх дамаганьнях? Кожны з іх ведае, што заўтра можа яму не хапіць работы і ён апынецца ў радох безработных. Гэныя зьявішчы ды агулам атмосфэра сучаснае эпохі, эпохі, якая поўніцца лёзунгамі ненавісьці сацыяльнае, нацыянальнае, расавае, калі адзінка захопліваецца крыўдаю, няпраўдаю, дзеля таго, што ягоная група праводзіць гэныя крыўдныя, ненавісныя праўды. Уся нашая пара поўная захопленьня словам, адначасна пара бязверра ў слова, слова сяньня лішне часта робіцца знадворнаю вопраткаю, каб схаваць сапраўдны зьмест рэчаіснасьці. Людзі ня вераць у праўду, хараство. Дык ці ня будзе няпрыгожым жартам гаварыць аб гыгіене псыхічнай на такой беспатольнай асноведзі сучаснага дня?!
Ня зусім безнадзейная аднак нашая сапраўднасьць. Мо без агульнага пляну, несыстэматычна, аднак праводзяцца дамаганьні гыгіены, часта само жыцьцё ня гледзячы на ўсё вядзе да лепшых формаў. Бязумоўна, важнаю здабычаю будзе датарнаваньне псыхолёгіі практычнае да выбару прафэсіі, вялікаю здабычаю будуць амбуляторыі пераджанімскія, процігарэлачныя, амбуляторыі для псыхічна хворых. Здабычаю будзе імкненьне інфармаваць найбольш шырокія масы аб пытаньнях з агульнае сацыялёгіі, эканомікі, мэдыцыны, асабліва з галіны гыгіены агульнае і гыгіены псыхічнае. Адно толькі, што пакуль усімі гэнымі пытаньнямі будуць займацца адумыслоўцы, пакуль яны не зацікавяць шырокіх гушчаў насельніцтва, а ў першую чаргу інтэлігенцыі народнае, датуль гэта будуць дробныя спробы без ніякіх сьледамкаў па сабе больш вызначных,