Перайсці да зместу

Старонка:Гыгіена псыхічная, як праблема аснаўных адносінаў да жыцьця (1937).pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гыгіена псыхічная, як праблема аснаўных адносінаў да жыцьця

I

Само зьявішча гыгіены вельмі цікавае. Гыгіену ажыцьцяўляюць лекары, яны толькі яе разумеюць, дзякуючы ім гыгіена жыве і разьвіваецца. Ёсьць сяньня, можна сказаць, цэлая прафэсыя гыгіеністаў, як адна з галінаў веды і практыкі лекарскае. Пікантнасьцю, калі так можна казаць, у пытаньні гыгіены, гэта якга тое, што ў ёй працуюць лекары. Вельмі было-б дзіўна, каб мы пачулі што нейкія рамесьнікі, скажам, шаўцы ці сталяры, разважаюць над тым, як дайсьці да таго, каб людзі не патрабавалі хадзіць у ботах ці зноў — каб чалавек мог пражыць бяз хаты, шафы ці яшчэ там нечага, што робіць і з чаго жыве шавец ці сталяр. Бязумоўна, кожны рамесьнік зацікаўлены ў тым, каб ягоная работа была найбольш трывалаю. Дзякуючы саліднасьці свае работы, рамесьнік ня меціме канкурэнтаў. Аднак, каб зусім бяз ботаў!..

Магчыма, што яшчэ адным з доказаў, што прафэсыя лекарская не зьяўляецца выключна рамяслом, што лекары, прадстаўнікі мэдыцыны — гэта ня толькі благія ці лепшыя рамесьнікі свае адумысловасьці, што яны маюць у сваёй працы яшчэ нешта, што называлі калісь поклікам амаль што ня боскім, гэным вось доказам і будзе факт, што якга лекары найлепш разумеюць і актыўна працуюць над тым, што завецца псыхічнаю гыгіенаю. На’т можна было-б казаць, што гэная дзялянка мэдыцыны будзе калі і наймаладзейшым дзіцянём, дык затое найбольш улюбленым.

Што-ж гэта такое гыгіена? Гэта практычнае датарнаваньне веды лекарскае да паясьненьня ўмоваў, у якіх чалавек жыве, ды адначасна гэта навука аб тым, як найлепш выкарыстаць гэныя ўмовы ў імкненьні да таго, каб чалавеку было якнайлепш. Мэтаю-ж гыгіены псыхічнае, як паказывае сам назоў, гэта імкненьне да поўнага здароўя псыхічнага чалавека, адначасна-ж гэта навука, паказываючая і абасноўваючая правіла добрага, здаровага жыцьця, цікаючы аб той вельмі складанай суцэльнасьці, якую завём душою, псыхікаю.

Паміж рознаякімі сказамі нейкіх вядомых ці зусім прапаўшых дзеля памяці нашае людзей ёсьць сказ, аб якім варта было-б часьцей думаць… „я ведаю адно толькі, што нічога ня ведаю“. Сказ гэны не гаворыць аб скрыпучай старасьці, аб зьнявераньні да ўсяго, што жывое, яркае. Наадварот, я сказаў-бы, гэта толькі паказальнік крытычных, зважных адносінаў да току жыцьцёвага. Такі сказ характэрны для сьпелага мужчыны, а не для палкага юнака. Мэдыцына — навука з галіны прыродаведы, яна вучыць крытычнага падыходу да зьявішчаў жыцьцёвых.