І з году ў год і кожны год крыстальным стыжам слаўся лёд.
Як з году ў год, як кожны год, прышоў на лыжах Новы год.
Мінае ноч, прасьнецца дзень. За працай глянеш, — градам пот.
Было адно, як млявы цень ішоў хістаньнем Новы год.
Як цень ішоў, пад лязг зубоў лілася кроў над кручаю.