Перайсці да зместу

Старонка:Гудкі (1931).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ЧЫРВОНААРМЕЙСКАЯ

Сьмела ўперад,
дружным сьпевам!
Раз! Два! Левай!
Шлем, шынэль,
штых, патроны…
Дружна ўперад,
полк чырвоны!
Ўзвод за ўзводам,
крок за крокам,
сьмела ўперад!
Фронт шырокі!
Гэй, разгонны,
полк чырвоны,
час прышоў!
Раўняй колёны!..
Гэй-жа, левай!
Рушым!.. Дружна!
Хто супроць нас —
хутка здужым!
Сьмела ўперад
дружным сьпевам!..
Раз! Два! Левай!

1924