Перайсці да зместу

Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чароўныя дзіўныя ўборы, ты закрасуеш красою нябачанай.

Затрапятала радасна бярозка сваім лісьцем шаўковым, пацягнулася даверліва к лесавіку — злому духу балотнаму. І лесавік ўзяў яе к сабе на балота. Ён абсыпаў яе ўсю лілеямі-кветкамі, увабраў у ўборы чароўныя. І яна стаяла бязьмерна шчасьлівая, поўная радасьці яснай, глыбокай. Яна думала, што знашла сабе долю, знашла сабе шчасьце.

Але прышоў час, і бярозка надакучыла лесавіку. І вось ён прышоў да яе і пачаў сьмяяцца над ёй, пачаў гнаць з свайго логава — з балота дрыгвянага, цёмнага. На ім ня было цяпер кветак, ён быў у звычайным выглядзе сваім — страшны і жудасны. Бярозка яго не пазнала. Ёй стала страшна, яна закалацілася ўся ад сполаху. І пасыпаліся з яе кветкі-лілеі. А разам з імі пасыпаліся і лісточкі яе, бо пажоўклі яны, бо атруціліся лёкам балотным. Хацела бегчы бярозка з балота ды не змагла. Зацягнула твань яе карэньне, загрузьлі яны ў глебе дрыгвянай. і засталася бярозка расьці на балоце.

Яна не памёрла. Яна жыла яшчэ, дажывала. Толькі вецьце яе — калісь та-