Перайсці да зместу

Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пак пачуў яго думку, што моўчкі сочыць за ім, чакае.

У Яроцкага ў вачох заблыталася. Дзіўна як: п‘яны, здаецца, у целе тупасьць нямая, разбухлая, у галаве шаломны туман. А думкі ня зьбіваюцца, думкі йдуць так роўна і зладна, як у цьвярозага. Нават асаблівая моц у іх, вострая ўпартасьць.

І разважае, мяркуе. Гоніць, штурхае напорныя думкі.

— Тады сказаць — забраў усё… Нашто? А мо‘ хацеў, каб ня было ніякіх канцоў, ніякіх зачэпак… Ды мне якое дзела? Няма кніг, няма нічога…

— Так… добра… кончана… толькі ўраз…

Ён абярнуўся да Шчупака. Іх погляды стрэліся. Гэта быў адзін кароценькі момант, адзін толькі міг. Але ў ім было поўна нечалавечай напружнасьці, дзікай напружнасьці, якая востра напяла, зайстрыла інстынкты, падняла іх на тую ступень, дзе страшэнная зьвярыная прастата, дзе адчуваецца толькі голая вузкая мяжа паміж сьмерці й жыцьця, дзе й гэтая мяжа во-во, здаецца, зьнікне, сатрэцца.

Так было адзін міг. І Шчупак ня вытрымаў. Ён закрычаў дзікім, прарэзьлівым голасам. Мо‘ гэтым зьбянтэжаным гвалтам ён паблізіў канец? Мо гэты бясьсільны спалох, што міжвольна вылецеў з горла енкам сьмя-