Перайсці да зместу

Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цягнецца час неўзаметку. А заўтра з сьвежай сілай за працу. Дзень прынясе яснасьць, цьвярозасьць. Няма чаго турбавацца.

Вярнуўся Шчупак. Прынёс гарэлкі. Яроцкі наліў шклянку і выпіў узапар. Прапаласнула нутро жывая цяплынь, расплылася па жылах салодкім агнём.

Шчупак ня п‘е. Трэба прымусіць…

— Пі, Шчупак, усё роўна прапалі…

— Не хачу я, Віктар…

— А я кажу — пі!

— Не магу!

— Пі, сьцерва!

— Ня буду…

— Ня будзеш? Ня будзеш? Ага…

Устаў, падышоў да Шчупака. Замахнуў кулаком.

— Будзеш піць, га?

І раптам скалануўся ўвесь, задрыжэў. У ваччу цёмна стала, толькі барада Шчупакова віхлялася плямай выразнай, чорнай. Невядома: ці то ашаламіла новая, страшная думка сваёй нечаканасьцю жудаснай, ці мо‘ магчымасьць лёгкага выйсьця захлынула радасьцю дзікай, зьвярынай.

Падышоў да стала, яшчэ выпіў поўную шклянку. На Шчупака не глядзеў, ня мог цяпер зірнуць у той бок. Здавалася, што Шчу-