Перайсці да зместу

Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ахапляе незразумелы, дзікі спалох. Зрываецца з ложка, бяжыць да дзьвярэй. На парозе Шчупак.

— Добры вечар, Яроцкі! Ты яшчэ ня сьпіш?

— Ня сплю. Што табе трэба?

— Павіншуй мяне, друг Яроцкі…

— Што такое?

Шчупак становіцца ў сьмяхотна-важную позу, хоча гаварыць урачыста й павольна, але захліпаецца радасьцю…

— Яроцкі Я — жанюся! Я…

І пішчыць ад захапленьня, кідаецца да Яроцкага, лезе ў твар барадой. Яроцкі яго халодна спыняе.

— Што-ж, гэта добра… Жонка ў турму будзе есьці прыносіць.

— У турму?

— Ха-ха! Абмяк, асалапеў, дурань стары… Іш, разгуляўся, жаніцца надумаў.

— Так, даражэнькі. Нічога ня зробіш… Прыдзецца нам з табой сесьці… Але ты жаніся, гэта ня шкодзіць.

Шчупак скругліў свае вочы, упяў бязглузда ў Яроцкага. Задзіўленьне тупа застрала ў іх, задзіўленьне й спалох. Гэта ў вачох. А па вуснах зьбялелых, пакрыўленых боль працякла, пакута вострая. Дзе тая дзелася радасьць!

Яроцкі ад яго адышоўся, захадзіў узад і ўперад. Садніла нутро злосьцю нейкай соленай,