Перайсці да зместу

Старонка:Голы зьвер (1926).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кая сіла цягнула да яго, прымушала стаяць і глядзець, піць вачмі хараство яго дзіўнае. Бо прыгожы ён быў, ярка прыгожы — гэты зьвер-чалавек.

Яроцкі раптам зьмяніў тон свайго голасу. У ім загучэла, мяккая ласка і смутак. Чараваў гэты тон, ірваў сэрца, адбіраў волю.

— Лідачка! Бачыш, хто я такі? Ты не чакала, праўда, не чакала гэтага? Ну, ці скажаш цяпер ты, што любіш мяне, што я табе родны і блізкі? Ці можна кахаць такога, як я? Ці можна кахаць таго, хто ад усіх-чыста адбіўся хто акунуўся ў страшэнную гразь, з якой ня змога ўжо вырвацца?

Бедная Лідачка! Як балела сэрца ў яе, як крышылася, ірвалася на часткі нутро! Шкода яго, дужа шкода, хоць і дрэнны ён, хоць і злачынец. І за што ён абразіў яе, за што пасьмяяўся над яе пачуцьцём? Чаму ён ня верыць ёй, яна-ж заўсёды адну чыстую праўду гаворыць…

Лідачка зноў падышла да яго, мякка ўзяла за руку.

— Віктар. Я ўсё роўна люблю цябе, хоць ты і такі… дрэнны…

А Яроцкі зноў яе адпіхнуў. Зноў засьмяяўся сухім тым драўляным сьмехам… Устаў перад ёй ва ўвесь рост — жорсткі, скамянелы.