Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Так! І гэта некаторым чынам супадае з думкай Плятона. Катастрофа з Атлянтыдай, зразумела, адбылася раней, чым зьяўляюцца эгіпэцкія летапісы, а яны належаць да эпохі паміж шасьцю і сямю тысячамі год да нашага часу. Так, я думаю, магу сказаць, што нашы вочы бачылі трагедыю, якая адбылася ў кожным разе восем тысяч год таму назад. Але, зразумела, стварэньне такой цывілізацыі, сьляды якой мы бачылі, павінна было заняць шмат тысяч год. Такім чынам, — скончыў Маракот (вы ўжо самі мяркуйце а правільнасьці гэтага), — мы пашырылі кругавід устаноўленай гісторыі чалавецтва, як ніхто яшчэ гэтага не рабіў з таго часу, калі пачалася гісторыя народаў.

Мінуў месяц, паводле нашых вылічэньняў, з таго дня, як мы хадзілі ў горад, калі здарылася самае дзіўнае і нечаканае з усяго, што з намі здарылася. Мы ўжо думалі ў гэты час, што нас нічым ня зьдзівіш і што новае ўжо не магло зьдзівіць нас, але гэты выпадак выходзіць далёка за межы ўсяго, да чаго нас магло падрыхтаваць выабражэньне.

Сканлан прынёс нам вестку, што адбылося нешта важнае. Вы павінны прыняць пад увагу, што дагэтуль мы адчувалі сябе ў жалезным будынку да пэўнай ступені дома; што мы ведалі, дзе разьмешчаны агульныя пакоі для адпачынку і рэкрэацыйныя залі; што мы былі на концертах (музыка гэтых канцэртаў была вельмі дзіўная і складаная) і ў тэатрах, дзе незразумелыя словы выкладаліся вельмі жывымі