Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Дзіўным адчуваньнем было стаяць на мозаічнай мармуровай падлозе гэтых вялізных заляў, з вялізнымі статуямі, якія высока ўзьнімаліся з абодвых бакоў, і бачыць, як мы бачылі ў той дзень, вялізных срабрыстых вугроў, што віліся над нашымі галовамі, ды спалоханых рыб, якія шпарка ўцякалі па ўсіх кірунках ад сьвятла нашых ліхтарань.

Мы хадзілі з пакою ў пакой, адзначаючы ўсе прыметы раскошы, а часамі і таго сласнотнага шаленства, якое, як кажа няўмірушчая легенда, наклікала на гэты народ праклён. Адзін маленькі пакой быў убраны дзіўнымі інкрустацыямі з пэрлямутру, і нават цяпер яшчэ блішчэў апалавымі тонамі, калі сьвятло падала на іх. Рэзьбяная падлога з жоўтага мэталю і такое самае ложка былі кінуты ў кутку, і адчувалася, што тут мог быць калісь спальны пакой царыцы. Але цяпер каля ложка ляжаў агідны чорны сьлізень. Яго агіднае цела паднімалася і апушчалася ў павольным рытме і здавалася злым духам, які круціўся ў самым асяродку паганскага палацу. Я быў рады і, як даведаўся потым, рады былі і мае таварышы, калі нашы павадыры зноў павялі нас глянуць на зруйнаваны амфітэатр і потым на мол з маяком на беразе, што сьведчыла аб тым, што горад быў морскім портам. Хутка мы вышлі з гэтых злавесных месц і зноў апынуліся на знаёмай морскай раўніне.

Нашы прыгоды яшчэ ня зусім скончыліся, бо здарылася яшчэ адна, якая таксама ўсхвалявала