Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ён бег, бег так жвава, як немагчыма бегчы для такога чалавека. Але і самы слабы чалавек можа бегчы, калі яго гоніць страх. Ён выцягнуў рукі, клічучы на дапамогу, падаў ды бег усё наперад. Ён меў падставу напружваць свае сілы, бо тры страшэнныя істоты даганялі яго. Гэта былі тыгравыя крабы ў чорную ды белую пасмы, кожны, прыблізна, памерам з ньюфаундлэндзкую сабаку. На шчасьце, яны самі ня вельмі шпарка рухаліся па мяккім морскім дне нейкім дзіўным бочным рухам, які наўрад ці быў шпарчэйшы за крокі спалоханага Маракота.

Але ўсё-ткі яны, мабыць, сваімі страшэннымі клюшнямі хутка нагналі-б Маракота, каб не падбеглі нашы прыяцелі. Яны кінуліся наперад са сваімі вострымі кіямі восьцямі, і Мэнда пасьвяціў электрычнай ліхтарняй, якую насіў на поясе, проста ў морды агідных жывёл. Тыя папаўзьлі ў джунглі і зьніклі. Наш таварыш сеў на каралевы камень і твар яго казаў, што ён зьнясілены гэтай прыгодай. Потым ён расказаў нам, што зайшоў у джунглі з надзеяй здабыць нешта, што здалося яму рэдкім узорам глыбокаводнай хімэры, і што наскочыў на гняздо гэтых заядлых тыгравых крабаў, якія адразу-ж кінуліся за ім. Толькі пасьля доўгага адпачынку Маракот мог зноў ісьці з намі.

Наступны пераход пасьля таго, як мы прайшлі базальтавыя скалы, вёў нас да нашае мэты. Шэрая нізіна наперадзе мела шмат узгоркаў і высокіх вы-