Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

момант ставіць пытаньні, датычныя гэтае таемнае акалічнасьці. Але ў мяне засталося ўражаньне, што адна раса была спакон-веку ў няволі ў другой расы, і Маракот трымаўся тэй думкі, што гэта маглі быць патомкі тых грэцкіх палонных, багіню якіх мы бачылі ў царкве.

Перш, чым мы прышлі да самай рудні, мы спаткалі некалькі груп гэтых людзей, і кожная з іх везла свой груз вугалю. У гэтым месцы дна былі зрыты адклады морскіх глыбінь і пясковыя ўтварэньні, быўшыя пад імі. Перад намі была вялізная капальня, якая складалася ўперамежку з пластоў гліны і вугалю. На розных роўнях гэтай вялізнай ямы відаць былі натоўпы рабочых. Яны адсякалі вугаль. Другія зьбіралі яго ды складалі ў кашы, пры дапамозе якіх вугаль паднімаўся ўгару. Уся рудня была такая вялікая, што мы не маглі бачыць другога боку аграмаднай капальні, якую столькі пакаленьняў рабочых капалі ў дне акіяну. Дык вось крыніца сілы, якая рухала ўсе электрычныя машыны Атлянтыды! Між іншым, цікава адзначыць, што імя старога гораду правільна захавалася ў легендах, бо калі мы яго сказалі Мэнда ды іншым, дык яны спачатку зьдзівіліся, што нам вядома гэтае імя, а потым пачалі ківаць галовамі, паказваючы, што разумеюць нас.

Прайшоўшы вялікую вугольную капальню, ці больш правільна, адхіліўшыся ад яе ўправа, мы падышлі да шэрагу нізкіх базальтавых скал. Паверхня