Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дзівамі акіяну. Ён доўга і ўсхвалявана гаварыў нямаведама што, але гутарка, відаць, была для вока, дзякуючы артыкуляцыі ўсіх мускалаў яго твару.

Першым нашым уражаньнем была аднастайнасьць, але мы хутка ўбачылі, што шэрыя нізіны перасякаліся і былі зрэзаны плынямі морскіх глыбінь, якія цяклі па іх, нібы падводныя рэчкі. Гэтыя плыні, прабіваючы каналы ў мяккай твані, агалялі тыя пласты, што былі пад тваньню. Берагі плыняй былі з чырвонай гліны, якая зьяўляецца асноўным грунтам дна акіяну. Яны былі густа засыпаны чымсьці белым, што я спачатку палічыў за чарапашынкі, але што пры бліжэйшых дасьледзінах аказалася касьцямі кітоў і зубамі акул ды іншых морскіх жывёлін. Адзін з зубоў, які я падняў, быў каля пятнаццаці цаляй удаўжкі, і мы толькі маглі быць удзячны, што такая страшэнная жывёла жыла ў больш высокіх слаёх акіяну. Паводле слоў Маракота, зуб гэты належаў вялізарнаму сьмяртэльнаму Grampus'у ці Orca Gladiator'у. Гэта нагадоўвала нагляданьне Мітчэла Хэджса, што нават самыя страшныя акулы, якіх ён лавіў, мелі на целе сьлед, які сьведчыў, што яны сустракаліся з вялікімі і больш страшнымі істотамі, чым яны самі.

— Глыбіні акіяну маюць адну ўласьцівасьць, якая надоўга застаецца ў памяці. Як я ўжо казаў, на дне акіяну заўсёды халоднае сьвятло, якое паднімаецца ад павольнага фосфоравальнага гніцьця вялізных мас органічнай матэрыі. Але зьверху ўсё