Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Не, не, мне здаецца, што яны ўжо наўчыліся, — сказаў я. — Няшчасьце наўчае людзей любіць другіх.

— Гэта зусім правільна, — сказаў Маракот, разглядаючы попел, — гэта стары бог, якога яны атрымалі ў спадчыну, але культ у іх, бясспрэчна, больш мяккі. Тут спалены хлеб і таму падобныя рэчы. Але, мабыць, быў час…

Нашыя разважаньні былі спынены сярдзітым голасам, і мы ўбачылі некалькі чалавек у жоўтых вопратках і высокіх шапках. Людзі гэтыя былі, як відаць, жрацамі царквы. Па іх тварах я зразумеў, што мы былі вельмі блізка каля таго, каб зрабіцца апошнімі афярамі Ваала, і адзін жрэц сапраўды дастаў з-за пояса нож. Са злосьцю і крыкам яны груба прагналі нас ад свайго сьвятога месца.

— Хай на іх ліха! — крычаў Сканлан, — я задушу гэтага галубка, калі ён будзе лезьці да мяне. Слухай, ты, не чапай маёй вопраткі.

З хвіліну я баяўся, што ў нас будзе, як казаў Сканлан „бурная хатняя гісторыя“ ў сьвятым месцы. Але нам усё-ткі ўдалося раззлаванага мэханіка бяз бойкі вярнуць у наш пакой. Па тым, як трымаў сабе Мэнда і другія нашы сябры, мы зразумелі, што аб нашым аглядзе ведаюць усе і што ім вельмі нездаволены.

Але быў яшчэ і другі аўтар, які нам паказвалі і які нам паказаў шмат чаго нечаканага, бо адкрыў марудны і не дасканалы метод для зносін