Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

зоў гаварыць з намі на розных мовах, але ўсіх іх мы не разумелі. Тады ён паціскаў плячыма і пачаў гаварыць з Мэнда, які штось загадаў апранутым у жоўтае служкам, што стаялі каля дзьвярэй. Яны зьніклі, але адразу-ж вярнуліся з дзіўным экранам, які трымаўся на двух слупох. Ён быў такі самы, як нашы кінематографічныя экраны, але быў заліты нейкай бліскучай матэрыяй, якая зьзяла і мігала пры сьвятле. Гэты экран паставілі каля сьцяны. Пажылы чалавек тады вельмі старанна вымерыў нагамі пэўную адлегласьць і адзначыў яе на падлозе. Стоячы на гэтым пункце, ён павярнуўся да Маракота і дакрануўся да яго твару, паказваючы на экран.

— Нічога тут не зразумееш, — сказаў Сканлан.

Маракот пакруціў галавою, каб паказаць, што ён зусім нічога не разумее. Таксама адчуваў сябе хвіліну і пажылы чалавек. Але ўсё-ткі яму прышла ў галаву нейкая думка і ён паказаў на сябе пальцам. Потым ён павярнуўся да экрану, уперыўся ў яго вачыма і, як відаць, накіраваў туды ўсю сваю ўвагу. Праз момант на экране перад намі зьявіўся яго адбітак. Потым ён паказаў на нас, і адразу наша маленькая група зьявілася на экране. Праўда, гэта было не асабліва падобна да нас. Сканлан быў падобны да сьмешнага кітайца, а Маракот — труп, але гэта, бясспрэчна, павінны былі быць мы, якімі нас бачылі вочы опэратара.

— Гэта адбітак уяўленьняў у мазгох, — гукнуў я.