Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Дапраўды, гэта мог быць і цэлы месяц, — сказаў Сканлан. — Я ня траціў памяці так моцна з таго самага часу, як Майкі Скот асіліў мяне на выпярэдніцтвах на заводзе.

Мы апрануліся і памыліся. Усё было каля нас. Але дзьверы ўсё-ткі былі замкнуты, і было ясна, што мы цяпер палоньнікі. Вэнтыляцыі, здаецца, ня было, а паветра было зусім чыстае. Мы дадумаліся, што гэта было дзякуючы таму руху паветра, якое адбывалася ў маленькіх шчылінах сьцяны. Тут быў і нейкі цэнтральны апал, бо, хоць і ня было відаць печы, але тэмпэратура была прыемна цёплая. Раптам я заўважыў кнопку на сьцяне і націснуў на яе. Гэта быў, як я і чакаў, званок, бо дзверы адразу адчыніліся і перад намі стаў маленькі цьмяны чалавек у жоўтай вопратцы. Ён з запытаньнем паглядзеў на нас вялікімі шэрымі, добрымі вачыма.

— Мы галодныя, — сказаў Маракот. — Ці можаце вы нам даць што-небудзь зьесьці?

Чалавек пакруціў галавою і ўсьміхнуўся. Відаць было, што ён нашых слоў не разумеў.

Сканлан паспрабаваў шчасьця на ўсіх амэрыканскіх мовах, але і гэта нічога не дало. Аднак, калі я разявіў рот і ткнуў у яго палец, наш чалавек энэргічна заківаў галавою і, завіхаючыся, пабег.

Праз дзесяць хвілін дзьверы адчыніліся і зьявіліся два жоўтых служкі, якія несьлі перад сабою маленькі столік. Лепей мы не маглі б паесьці і ў Бальтымор Отэлі. Тут была кава, гарачае малако