— Ну, што-ж, хай будзе, што будзе, — сказаў ён і лёг на сваё ложка. — Слухай, віно было добрае. Дзякуй богу, што наш абаронца цьвярозасьці, Вольстыт, ніколі ня быў тут.
Гэта былі апошнія словы, што я чуў, калі заснуў моцным сном, які толькі магу прыпомніць за ўсё жыцьцё.
Калі я прачнуўся, дык не адразу зразумеў, дзе я. Здарэньні папярэдняга дня былі падобны да нейкага кашмару, і я ня мог паверыць, што павінен прымаць іх як рачаіснасьць. Я зьбянтэжана разглядаў вялізны пусты пакой бяз вокан і з цёмнымі сьценамі, пазіраў на праменьчыкі дрыжаўшага чырвонаватага сьвятла, што біла з карнізаў на мэблю, і, урэшце, на два другія ложкі, на адным з якіх моцна хроп Маракот. Таксама было і на „Стратфордзе“. Гэта было занадта недарэчна, каб быць рачаіснасьцю, і толькі пасьля таго, як я абмацаў сваю коўдру і разгледеў дзіўную тканіну матэрыі, зробленай з высушаных морскіх расьлін, я мог уявіць сабе непраўдападобны выпадак, што здарыўся з намі. Я ўсё яшчэ думаў аб ім, калі моцна зарагатаў Біль Сканлан, седзячы на сваім ложку.
— Добры дзень, Бо, — гукнуў ён.
— Вы, здаецца, у добрым настроі, — сказаў я даволі ўражліва. — Я ня бачу, каб у нас была прычына сьмяяцца.
— Ну, што-ж, я таксама быў у дрэнным настроі, як і вы, калі толькі прачнуўся, — адказаў ён. — Потым