ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
Вось тут і здарыўся надзвычайны выпадак, які, відаць, паставіў у непаразуменьне нашых дзіўных новых падарожнікаў ня менш, чым нас саміх. У нас над галавамі зьявіўся невялікі цьмяны прадмет, які падаў з цемры ўніз. Вось ён дасягнуў дна акіяну недалёка ад нас. Гэта быў лот для вымеру морскіх глыбінь, зразумела, са „Стратфорду“, што вымяраў багну, з якой павінна была быць зьвязана назва экспэдыцыі. Мы ўжо бачылі гэты лот на яго шляху ўніз і добра разумелі, што трагедыя нашага зьнікненьня спыніла яго працу, але што пасьля перапынку яна была скончана бяз жаднай думкі пра тое, што скончыцца бадай каля нашых ног. Наверсе, як відаць, ня ведалі, што кранулі дно, бо лот нярухома ляжаў у твані. Нада мною, падобна да струны роялю, цягнуўся дрот, які цераз пяць міль вады злучаў мяне з бартом нашага карабля. Ах, каб было магчыма напісаць пісульку і прывязаць яе. Думка была гэта недарэчная, і, усё-ткі, ці ня мог-бы я паслаць, якую-небудзь вестку, каб паказаць ім, што мы існуем. Жакет мой быў закрыты шкляным кап-