Гэта старонка не была вычытаная
чалавека быў выраз вялікага зьдзіўленьня. Усе нашыя агні гарэлі, і ў гэтым пакоі сьмерці ён бачыў, мабыць, сапраўдны дзіўны жывы малюнак. Адзін чалавек ляжаў самлеўшы, а два пазіралі на яго.
Твары іх былі скрыўлены, бы ў людзей, якіх душаць. Мы абодва трымалі рукі каля горла і нашы грудзі сьведчылі аб нашай роспачы. Чалавек зрабіў знак рукой і пашоў.