Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На наша вялікае зьдзіўленьне, мы вельмі добра бачылі. Звонку ў ілюмінатары ўліваўся цьмяны туманны сьвет, бы халоднае зьзяньне зімовай раніцы. Мы пазіралі на нязвычайны малюнак і бяз нашага агню ясна бачылі на адлегласьць сто ярдаў ва ўсіх кірунках. Гэта было немагчыма, незразумела, але, аднак, нашы пачуцьці сьведчылі нам, што гэта — сапраўднасьць. Вялізнае дно акіяну сьвяцілася.

— Чаму-б і не! — гукнуў Маракот пасьля таго, як мы дзьве хвіліны маўчалі. — Хіба я не павінен быў гэта прадбачыць? Што прадстаўляе з сябе гэтая пэропадобная і глёбнэрынавая твань? Ці ня ёсьць гэта продукт распаду, целы більёнаў ды більёнаў органічных істот, якія гніюць? І хіба расклад ня мае сувязі с фосфоруючым сьветам? Дзе ва ўсім сусьвеце гэта можна было-б бачыць, калі ня тут? Ах, сапраўды, крыўдна, што мы маем такія доказы і ня можам паслаць нашы веды людзям!

— І ўсё-такі, — сказаў, я, — мы даставалі каля поўтоны фосфораваўшага кісялю і не знаходзілі такой здольнасьці даваць сьвет.

— Ён, бясспрэчна, страціў яе ў гэтай доўгай падарожы на паверхню. І што такое поўтоны ў параўнаньні з гэтымі нізінамі павольнага гніцьця. Глядзеце, глядзеце, — крыкнуў ён усхавалявана, — істоты морскіх глыбінь пасьвяцца на гэтым органічным дыване, бы нашыя статкі па лугох.

У той час, як ён нам гэта казаў, статак вялікіх чорных рыб, цяжкіх і прысадзістых, пачаў паволі