Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Толькі адну хвілінку, пакуль я запішу яго будову, — гукнуў дасьледца. — Так, так, гэтага даволі.

Ён пакруціў выключальнік і вакол нас зноў цёмна. Сям-там толькі мігаюць у вадзе агоньчыкі, падобныя да мэтэораў у цёмную ноч.

— Гэта, напэўна, самы страшны ў сьвеце зьвер, — сказаў Біль, выціраючы сабе лоб. — Я адчуваў сябе так, усё роўна як выпіў бутэльку забароненага ў нас у Амэрыцы алькоголю.

— Зразумела, на яго страшна глядзець, заўважыў Маракот, — і, мо', страшна мець з ім справу калі-б сапраўды яго клюшні пашкодзілі нам. Але ў сярэдзіне нашай сталёвай клеткі мы можам сабе дазволіць спакойна разглядаць яго.

Толькі сказаў ён гэтыя словы, як мы пачулі стук па нашай сьцяне, падобны да ўдару матыкі. Потым пачалося скрабаньне, якое кончылася другім ударам.

— Так, ён хоча да нас зайсьці, — спалохана сказаў Біль Сканлан. — Хай яго ліха. Нам прыдзецца напісаць на нашым вазку: „Уваход забараняецца“.

Яго голас паказваў, якая штучная была яго вясёласьць, і я павінен прызнацца, што мае ўласныя калені стукаліся адно аб адно, калі я бачыў, як гэтае страшыдла засьцілала па чарзе нашы вокны яшчэ больш чорнай цемрай. Яно нібыта дасьледвала гэтую дзікую клетку, у якой магла быць яда для яго, каб ён яе раздушыў.