ляжыць усё, што рыбы пакінулі ад майго сябра — Сайрэса дэ-Хэдлей".
Другі дакумант, які ёсьць наконт гэтага карабля, гэта тая незразумелая вестка з радыё-тэлеграфу, што атрымалі некаторыя караблі, а таксама і дзяржаўны паштовы параход „Аройа“. Вестка была атрымана ў тры гадзіны ночы трэцяга кастрычніка 1926 г. Гэта сьведчыць, што яна была паслана праз два дні пасьля таго, як „Стратфорд“ пакінуў Канарскія выспы, — што відаць з папярэдняга ліста, і гэта адпавядае часу, калі норвэскі баркас бачыў, як гінуў у цыклёне параход на адлегласьці дзьвесьце міль на паўднёвы захад ад порту Дэ-ля-Луц. Вестка з радыё наступная: „Карабель перакулены на бок. Баюся, становішча безнадзейнае. Страцілі ўжо Маракота, Хэдлея, Сканлана. Дзе знаходзімся — незразумела. Хэдлей… насовая хустачка… канец вымяральнага дроту морскай глыбіні. Памажы нам божа. Параход „Стратфорд“.
Гэта была апошняя, незразумелая вестка, атрыманая з няшчаснага карабля, і частка яе была такая дзіўная, што яе прыпісалі брэду таго, хто пасылаў радыё. Але, усё-ж такі, здавалася, што вестка ясна гаварыла пра лёс карабля.
Тлумачэньне ўсяго гэтага, калі гэта можа быць палічана за тлумачэньне, павінна быць у лісьце, напісаным у шкляной кулі, і перш за ўсё трэба падаць кароткую справаздачу, якая да гэтага часу зьявілася ў друку адносна знаходкі кулі. Я бяру