Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Так, гэта бадай траціна мілі. Мой намер у тым, каб нас спусьцілі ў маленькай, забясьпечанай ад ціску наглядальнай станцыі на гэты падводны бераг. Там мы будзем наглядаць, што можна. Труба для размоў будзе злучаць нас з караблём, і мы здолеем рабіць ім нашы заўвагі. Труднасьцяй тут не павінна быць. Калі мы захочам, каб нас паднялі наверх, нам трэ’ будзе толькі сказаць аб гэтым.

— А паветра?

— Яго будуць пампаваць нам уніз.

— Але-ж там будзе зусім цёмна.

— Думаю, што гэта праўда. Практыка Фоля і Сарасэна ў Жэнеўскім возеры сьведчыць, што нават ультрафіолетавых праменьняў на такой глыбіні няма. Але ці мае гэта значэньне. Нам будуць падаваць электрычнае сьвятло магутныя карабельныя машыны ды шэсьць двувольтавых сухіх батарэй Хэлесіна, злучаных разам так, каб даваць ток на дваццаць вольт. Гэта, разам з сыгнальнай вайсковай лямпай Лукаса ў выглядзе рухомага рэфлектара, дасьць нам тое, што трэба. Палохае вас яшчэ што-небудзь?

— А калі нашы паветравыя правады зблытаюцца?

— Яны ня зблытаюцца. А пра запас у нас ёсьць у шлюпках сьціснутае паветра, якого павінна хапіць на дваццаць чатыры гадзіны. Ну, задаволіў я вас? Паедзеце вы са мною?