Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ён бліснуў на мяне сваімі вялікімі рогавымі акулярамі.

— Ня менш чым тона на квадратовую цалю, — адказаў я. — Гэта ж было зусім дасканала даведзена.

— Задачай піонэра заўсёды было давесьці, што палажэньне, ясна азначанае, — няправільна. Падумайце, малады чалавек, вы займаліся апошні месяц тым, што лавілі самыя далікатныя формы жыцьця, плаваўшыя ў вадзе, формы жыцьця істот, такіх далікатных, што мы ледзь перакладалі іх з сетак у цэбар, каб не папсаваць іхнага далікатнага цела. Ці знаходзілі вы ў іх доказ гэтага страшэннага ціску.

— Ціск, — сказаў я, — зраўніваўся. Ён быў такі самы, як звонку, так і ў сярэдзіне.

— Словы… адны словы! — гукнуў ён, круцячы лысай галавою. — Вы лавілі круглых рыб, такіх, як Gastrostomus globulus. Хіба яны ня былі-б сплюшчаныя, калі-б ціск быў такі, як вы думаеце?

— А практыка плыўцоў?

— Зразумела, да пэўнай меры яна мае значэньне. Яны сустракаюць такое павялічэньне ціску, што ён можа ўплываць на, магчыма, самы адчувальны орган нашага цела, — на ўнутранае вуха. Але мой плян такі, што мы зусім ня будзем падлягаць ніякаму ціску. Нас спусьцяць у сталёвай клетцы з крышталёвымі шкламі з кожнага боку, выгоднымі для нагляданьня. Калі ціск не такі вялікі, каб уціснуць паўтары цалі загартаванай, дубальтовай нікелёвай сталі, тады ён ня можа па-