Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ружовай квашаніны, першабытнай матэрыі жыцьця, або гэта была твань, якая пад мікроскопам выглядала як мільёны маленькіх, круглых кулек з аморфнай гразёй паміж імі, утвараўшых нібы складаную сетку. Я ня буду дакучаць вам усімі гэтымі brotulіdae, macrurіdae, ascіdіae, holothurіa, poluzonіum, echіnodermota, але вы можаце даць веры, што ў моры ёсьць багатае жніво, і мы былі стараннымі жанцамі. Але ў мяне ўвесь час было такое адчуваньне, што сэрца Маракота ня з намі і што ў гэтай дзіўнай, высокай галаве эгіпэцкай муміі былі зусім іншыя пляны. Усё гэта здавалася мне іспытам людзей і спробай умоў, перш чым пачнецца сапраўдная справа.

Я гэта напісаў, і мы вышлі на бераг, каб пагуляць апошні раз. Мы адплываем у досьвіткі. Можа, я зрабіў і добра, што пайшоў, бо на прыстані быў страшэнны шум і ў самай сярэдзіне яго былі Маракот ды Біль Сканлан. Біль — крыху задзіра, і рукі ў яго заўсёды сьвярбяць, але выгляд поўтузіну дагосаў[1], з нажамі ў руках, што былі вакол маіх падарожнікаў, рабіў жудаснае ўражаньне, і я якраз у час прыбег ім дапамагаць. Справа вось у чым. Доктар наняў нешта, што тут называюць брычкай, праехаў палову выспы, выўчаючы яе геолёгічную будову, зусім забыўся, што ў яго ня было з сабою грошай. Калі прышлося плаціць, ён ня мог

  1. Даго — славяне ці італьлянцы, якія жывуць на Канарскіх выспах і ня умеюць гаварыць паангельску.