Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ён дастаў з кішэні ключ, адчыніў дзьверы ў задняй сьцяне лябораторыі, і па сходах уніз палезьлі мы ў трум, які быў зусім пусты, калі ня лічыць чатырох вялікіх, бліскучых прадметаў у вялікіх скрынках, што стаялі там. Гэта былі пляскатыя сталёвыя лісты. Яны мелі на сабе шмат скрэпаў і заклёпак па краёх. Кожны ліст быў каля дзесяці футаў у квадраце і меў паўтары цалі таўшчынёй, з круглай дзірачкай, якая мела восемнаццаць цаляў пасярэдзіне.

— Што гэта такое? — запытаў я.

Ад майго зьдзіўленьня на твары Біля Сканлана, — ён падобны ці то да водэвільнага коміка, ці то да профэсыянальнага барца, — зьявілася ўсьмешка.

— Гэта — маё дзіцятка, сэр, — сказаў ён. — Так, містэр Хэдлей, вось для чаго я тут. Гэтая штука — маё сталёвае дно. Яно — у тэй вялікай скрынцы. Потым ёсьць накрыўка, падобная да аркі, і вялікае колца для ланцуга ці вяроўкі. А цяпер паглядзеце на дно нашага карабля.

Там была чатырохкутная драўляная пляцформа са шрубамі ў кожным куту. Значыць, яна здымалася.

— Тут дубальтовае дно, — сказаў Сканлан. — Мо’ гэты галубок проста звар’яцеў, а мо’ ў чэрапе яго болей, чым мы ведаем, але калі я яго правільна адгадаў, дык ён зьбіраецца збудаваць нешта накшталт пакою, — вокны складзены тут, — і спусьціць яго цераз дно карабля. У яго тут электрычныя про-