Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

але я выразна мог бачыць у мой бінокль пляскаты ўзгорак, акружаны вялікім колцам, парослы дзікімі кустамі. Праз дваццаць хвілін я стаяў ужо на ўзгорку. Бязумоўна, гэта было старажытнае паселішча, як можна было меркаваць па рэштках вялікай даўнейшай сьцяны. Кругом мяне ішла нізкая сьцяна. Але маё зьдзіўленьне было яшчэ большае, калі з вяршыні ўзгорку я разгледзеў другое большае кола, якое абнімала першае. Гэта былі, бязумоўна, вялізарныя концэнтрычныя кругі, аб якіх пісаў Плятон“.

І ў наступны дзень — ён зноў на тым самым узгорку разам з рэктарам бліжэйшага францускага коледжу. Рэктару добра вядомы вялізарныя колы равоў, і пастух-тубылец паведамляе ім назву ўзгорку: „Касфгалат“, што значыць — „водная крэпасьць“.

У Плятона тая самая назва ўзгорку. Што гэта — выпадковае супаданьне ці сапраўды захаваная старажытная назва, якая цяпер наўрад ці падышла-б, бо ўжо тысячалецьці вада не заходзіць у равы, з таго часу, як зямля зжавала і праглынула возера, каналы і прыстань. Але на гэтым узгорку ляжалі нязьлічоныя кавалкі даўнейшых пабудоў, статуй і рэчаў. Яны таксама сьведкі даўно мінулых часоў. Куды-б ні пашоў Борхард, ён скрозь на ўзгорку і вакол яго натыкаецца на важныя знаходкі. Зямля далёка вакол засеяна руінамі і рэшткамі старажытнага начыньня. Гэтыя рэшткі не маглі быць штучна сабраны тут нават за самы доўгі тэрмін часу і, бяз-