Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

там у гандлі мэталямі паміж паўночна-зах. Эўропай і Міжзем’ем. Ён быў разбураны кортагененамі каля 530 году да хр. эры.

Геолёгічныя даныя не сьцьвярджаюць, што ў Атлянтычным акіяне было вялікае сухазем’е, але выспы маглі існаваць да апошняга часу, бо ўвесь гэты абсяг мае сьляды нядаўнага апусканьня. Паводле даных геолёгіі, існавалі вялікія абсягі сухазем’я, якія ў датрацічныя часы злучалі Бразылію з Афрыкай і Паўночную Амэрыку з Вялікабрытаніяй. Гэтае сухазем’е шмат якія вучоныя і называюць Атлянтыдай. Што сухазем’е ў паўночнай частцы Атлянтычнага акіяну было калісьці сьведчыць і тое, што наземная фаўна Паўночнай Эўропы і Паўночнай Амэрыкі мае шмат агульнага, і тое, што горныя хрыбты Англіі апускаюцца пад ровень мора і з тым самым характарам складак зьяўляюцца ў Паўночнай Амэрыцы. Гэтае сухазем’е існавала ў палеозойскую эру, у мэзозойскую эру, яно неаднакроць залівалася морам, а ў трацічны пэрыод яно паступова распалася і трапіла пад ровень мора.

Легенда аб Атлянтыдзе, аднак, ня тычыцца гэтага даўно зьніклага сухазем’я, а павінна быць аднесена да больш паўднёвых абсягаў, дзе магчыма дапусьціць шпаркія апусканьні сухазем’я. Аб іх сьведчаць і затопленыя рэчышчы, і няроўнае дно мора, і частыя ў гэтым абсягу вульканы.

Вось як аб гэтым піша сам Борхард у замежным часопісу: „Сонца яшчэ было нізка над кругавідам,