ГІСТАРЫЧНАЯ СПРАЎКА.
Паводле легенды старажытных грэкаў, на захад ад Гібральтару была зямля, якую яны называлі Атлянтыда. Асабліва падрабязна піша ў сваіх творах аб гэтай зямлі вядомы грэцкі філёзоф Плятон. Як піша ён, зямлю гэту засялялі атлянты. Яны славіліся апрацоўкай мэталяў, на якія іх край быў вельмі багаты. Морская дзяржава атлянтаў вяла захопную політыку, захапіла частку Афрыкі і Эўропы, і толькі Атэнам удалося адбіць атлянтаў. Атлянты вельмі ганарыліся сваёй сілай, таму, па загаду Зэўса, іх зямля была затоплена.
Пазьней, калі вынашлі Амэрыку, вучоныя прабавалі давесьці, што Атлянтыда і Амэрыка тое самае. Лічылі яны за Атлянтыду Канарскія выспы, і выспу Крыт, дзе ў другім тысячагодзьдзі да хрысьціянскай эры была высокая бронзавая культура морская дзяржава „міносаў“ (тытул крыцкіх цароў). Лічылі таксама за Атлянтыду і Заходнюю Афрыку.
За апошні час Шультэн і Натоліцкі вельмі пераканаўча даводзяць, што Атлянтыда — гэта старажытны Тартэс або Таршыш. Гэта быў самы буйны гандлёвы асяродак старажытнасьці. Знаходзіўся ён на высьпе ў вусьці р. Гвадалквівіра. Выспа да нашага часу зьнікла. Тартэс быў перадатачным пунк-