Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Вясёлая кампанія павяла Сканлана ў бар, адкуль цяпер чуваць вясёлыя гукі, якія шкодзяць гэтаму апісаньню.

Профэсар Маракот схапіў скрутак папер, выцягнуў адну, сьпісаную выключна, наколькі я мог меркаваць, альгебраічнымі знакамі, ды зьнік унізе.

Сайрэс Хэдлей падбег да нязвычайнай дзяўчыны і, паводле апошніх вестак, падобна да таго, што з ёй не расстанецца.

Такое становішча спраў, і мы спадяземся, што наша слабое радыё данясе нашу вестку да станцыі Кап-дэ-Вэрдэ. Больш поўныя падрабязнасьці гэтай дзіўнай гісторыі, як і сьлед, раскажуць пазьней ужо самі адважныя падарожнікі.