стую кулю, якая выплывала з вады куды павальней, чым першая. Калі яна дасягнула паверхні мора то паплыла ў паветры, але груз яе падтрымліваў на вадзе. Груз гэты пры разглядзе аказаўся пакункам кніг, папер і розных прадметаў, запакаваных у рыб’ю скуру. Увесь мокры, ён быў падняты на палубу, і аб ім было паведамлена па бяздротаваму тэлеграфу. Мы нецярпліва чакалі паступнай кулі.
Яна ня прымусіла сябе доўга чакаць. Але ў гэты раз бліскучая куля паднялася высока ў паветра і пад ёю, на наша вялікае зьдзіўленьне, была падчэплена зграбная фігура жанчыны. На паветра яе падняла толькі шпаркасьць руху і, праз мінуту, мы падцягнулі яе да борту карабля. Скураны абруч быў моцна прывязаны да верхняй часткі шкляной кулі і ад яго ішлі даўгія рамяні, прывязаныя да шырокага скуранога пояса вакол прыгожай яе таліі. Верхняя частка яе цела была пакрыта дзіўным шкляным каптуром, падобным да ігрушы, — я называю гэта шклом, але гэта быў той самы пруткі матэрыял, як матэрыял і шкляной кулі. Гэты каптур быў бадай празрысты, са срэбнымі жылкамі на ім. У ім былі моцныя гнуткія прывязі каля пояса і на плячах, што рабіла яго зусім недасяжным для вады. У сярэдзіне-ж быў, як і апісана ў першым рукапісу Хэдлея, новы, але вельмі лёгкі і практычны хэмічны апарат для аднаўленьня паветра. Гэты дыхальны звон быў зьняты з некаторымі перашкодамі, і жанчыну паднялі на борт. Яна ляжала там самлелая,