што яно дасягне вас. Мы паволі пройдзем паласу, у якой вы знаходзіцеся. Калі вы адвяжаце гэту бутэльку, дык, калі ласка, улажэце ў яе ваша ўласнае паведамленьне. Мы будзем рабіць так, як вы напішаце“.
Два дні „Марыён“ паволі плаваў узад і ўперад бяз жадных вынікаў. На трэці дзень паратавальную экспэдыцыю чакала вялікае здарэньне. З вады ў некалькіх стах ядрах ад яхты выскачыла невялікая бліскучая куля. Гэта быў шкляны вястун такога самага выгляду, які быў апісаны ў першым паведамленьні. Пасьля таго, як мы яго неяк разьбілі, прачыталі наступны ліст:
„Дзякуем, дарагія сябры. Мы высока цэнім вашу адданасьць і энэргію. Мы лёгка атрымліваем вашыя бяздротавыя паведамленьні і маем магчымасьць адказваць вам такім самым спосабам. Мы прабавалі схапіць ваш дрот, але плынь высока паднімае яго і яна адносіцца далей куды хутчэй, чым нават самыя шпаркія з нас могуць рухацца супроць вады. Мы мяркуем зрабіць нашу спробу а шостай гадзіне раніцы, што, паводле нашых вылічэньняў, будзе ў аўторак, пятага ліпеня. Мы будзем паднімацца па адным. Так кожная практычная парада, што вынікае з нашай практыкі, магла быць перадана па бяздротавым тэлеграфу тым, хто паднімецца пазьней. Яшчэ раз шчырае дзякуй. Маракот. Хэдлей. Сканлан“.
Цяпер нітка апавяданьня пераходзіць да містэра Кіосборна.