у гэтыя воды, і мы знойдзем яго. Калі ён спусьціцца, мы можам прывязаць да яго вестку пра сябе і папрасіць іх памагчы нам.
— Вы сказалі разумныя словы, — гукнуў Боб Сканлан. — Зразумела, так трэба і зрабіць.
— А калі якая-небудзь жанчына захоча падзяліць з намі лёс, то чацьвярым таксама лёгка падняцца, як і траім, — сказаў Маракот, сьмяючыся з мяне.
— Ужо калі так, то пяцярым таксама лёгка падняцца, як і чацьвярым, — сказаў Сканлан. — Але вы ўсё ведаеце цяпер, містэр Хэдлей. Напішеце ўсё гэта і праз шэсьць месяцаў мы зноў будзем у Лёндон-Рывер.
І вось мы цяпер пасылаем нашы дзьве кулі ў ваду, якая для нас тое самае, што паветра для вас. Нашы дзьве маленькія лёгкія кулі вылецяць наверх. Ці страцяцца яны ў дарозе? Магчыма. А мо’ мы можам спадзявацца, што адна выб’ецца. Мы пакідаем гэта на міласьць лёсу. Калі нічога нельга зрабіць для нас, то хай-жа тыя, хто любіць нас, ведаюць што мы жывём шчасьліва. Калі, з другога боку, нашу прапанову можна выканаць і на дапамогу нам прыдуць грошы ды энэргія, мы далі вам спосаб, як гэта зрабіць. Пакуль-жа, бывайце, або да спатканьня.
* * *
Так скончылася апавяданьне, якое было ў шкляной кулі.