Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сілы. Іх знаёмства з уласьцівасьцямі ды істотай этэру таксама далёка абмінае наша, і гэтая дзіўная перадача думак у малюнках, пры дапамозе якой мы расказалі ім нашу гісторыю, а яны нам сваю, зьяўляецца адбіткам у этэры, набыўшым потым матэрыяльныя формы.

І ўсё-ткі, наўпракі іх ведам, былі некаторыя галіны, зьвязаныя з сучасным жыцьцём навукі, на якія забыліся іхныя продкі.

Сканлану было дана права паказаць ім гэты факт. Ён цэлыя тыдні быў у нейкім хваляваньні, ледзь ня выдаў нейкі сакрэт, вельмі важны, і заўсёды сьмяяўся над сваімі ўласнымі думкамі. Мы толькі выпадкова бачылі яго за гэты час, бо ён быў вельмі заняты, і яго адзіным таварышом і даручным быў тлусты, вясёлы атлянтыд Бэрбрыкс, які загадваў некаторымі машынамі. Сканлан і Бэрбрыкс сталі вельмі блізкімі таварышамі, — хоць і гутарылі паміж сабою больш на мігі, — і заўсёды завіхаліся цяпер удваіх. Неяк вечарам да нас зайшоў надта вясёлы Сканлан.

— Слухайце, профэсар, — сказаў ён Маракоту. — У мяне ёсьць уласная вынаходка, якую я хачу перадаць гэтым людзям. Яны сёе-тое паказалі нам, і мне здаецца, што нам пара заплаціць за гэта. Як-бы гэта склікаць іх заўтра вечарам на прагляд.

— Джас ці Чарльстон? — запытаў я.

— Чарльстон — глупства. Пачакайце, пакуль самі ўбачыце. Дарагі мой, гэта нязвычайная штука… не,